Знаёмая карціна?

Маю на ўвазе не Рэмбрандта "Начны дазор", а дзетак, якія ўткнуліся ў свае мабільнікі.

Зразумела, гэта ім больш цікава чым жывапіс. Заўважце, гэтыя дзеткі хутчэй за ўсё галандскія. Не нашы.

Фота размешчана на партале расійскай акадэміі медыцынскіх навук. Там гэтая з'ява вызначаецца, як сучасная хвароба.

Лічбавая залежнасць, або інфармацыйная псеўдадэбільнасць.

Раю пачытаць.

Вось спасылка-- http://portalramn.ru/patient/school/interesnoe-o-zdorove.php?ELEMENT_ID=4087

У інтэрнэце даволі шмат розных фільмаў, перадач з якімі трэба было б азнаёміць вучняў. Але часцяком яны занадта доўгія, ці патрэбна не ўся перадача, а толькі фрагмент. Таму для пробы хачу прапанаваць скарочаны варыянт цікавага фільма «Почему собаки не ходят в музей». Ён прыкладна 30 хвілін. Арыгінальная версія 45 хв. 15 скарочаных хвілін даюць магчымасць абмеркаваць фільм. Прагляд патрэбны для таго каб дзеці ўяўлялі што такое мастацтва і на што яно патрэбна. Магчыма для 5 і 6 класа яшчэ ранавата.

 

Дыялог сучаснае і класічнае мастацтва
Канцэптуальнае мастацтва
Мастацтва ўзвышае