Вядома, што цяпер не трэба ставіць адзнакі па прадмету Мастацтва. Як правільна ставіць ў класным журнале залік прыведзена на сайце MOIRO.by

 

ОСОБЕННОСТИ ОРГАНИЗАЦИИ

ОБРАЗОВАТЕЛЬНОГО ПРОЦЕССА

ПРИ ИЗУЧЕНИИ УЧЕБНОГО ПРЕДМЕТА

«ИСКУССТВО (ОТЕЧЕСТВЕННАЯ

И МИРОВАЯ ХУДОЖЕСТВЕННАЯ КУЛЬТУРА)»

Спампаваць(скачать)

 

 

Каляндарны план Мастацтва (Айчынная і сусветная мастацкая культура)  5-6 кл.

2017-2018 нав.год(на рускай мове)

спампаваць (скачать)

Праграма 6 клас мастацтва 2016/2017  нав. год

Спампаваць(скачать)

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Уводзіны (1 гадзіна)
Р а з д з е л 1
МАСТАЦТВА ПРА МАСТАЦТВА (4 гадзіны)
Р а з д з е л 2
ДЫЯЛОГІ Ў МАСТАЦТВЕ (2 гадзіны)
Р а з д з е л 3 МІФАЛОГІЯ Ў МАСТАЦТВЕ (5 гадзін)
Р а з д з е л 4 СВЯТА Ў ЖЫЦЦІ ЛЮДЗЕЙ (2 гадзіны)
Р а з д з е л 5 ТЭАТР БАЧНЫ І НЯБАЧНЫ (6 гадзін)
Р а з д з е л 6 КІНО — ДЗЯСЯТАЯ МУЗА (6 гадзін)
Р а з д з е л 7 МАСТАЦТВА «НА КОНЧЫКАХ ПАЛЬЦАЎ» (7 гадзін)

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Вучэбны прадмет «Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)» у сістэме прадметаў гуманітарнага цыкла займае асобае месца. Ва ўзаемадзеянні з іншымі гуманітарнымі прадметамі ўносіць важкі ўклад у развіццё духоўна-маральнай, эмацыянальнай і творчай сфер асобы; спрыяе самавызначэнню і самарэалізацыі падрастаючага чалавека ў сучасным свеце.

У аснову праграмы пакладзены наступныя тэарэтычныя палажэнні:

  • аб вобразнай прыродзе мастацтва. Мастацкі вобраз — мэта і вынік мастацкае- творчай дзейнасці. Унікальнасць мастацкага вобраза выяўляецца з дапамогай розных сродкаў і матэрыялаў (слова, гук, інтанацыя, рытм, малюнак, колер, пластыка, міміка, мантаж і інш.) і раскрываецца ў працэсе ўспрымання твораў мастацтва, якія маюць яркую эмацыянальна-сэнсавую і каштоўнасную накіраванасць;
  • пераемнасці мастацкай адукацыі. Змест вучэбнага прадмета «Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)» заснаваны на сістэме ведаў, атрыманых вучнямі на ўроках вучэбных прадметаў «Выяўленчае мастацтва» (I—IV класы), «Музыка» (I—IV класы), і забяспечвае магчымасць працягваць вывучэнне мастацкай культуры на наступных узроўнях адукацыі;
  • варыятыўнасці мастацкай адукацыі, што выяўляецца ў прадстаўленні настаўніку шырокіх магчымасцей выбару адукацыйных стратэгій і педагагічнага інструментарыя ў навучанні;
  • актыўным удзеле вучняў у мастацка-творчай дзейнасці не толькі пры засваенні сумы ведаў пра вывучаемую мастацкую з’яву, але і ў розных відах практычнай дзейнасці, якія ўмацоўваюць сацыяльна-прыкладную ролю вучэбных заняткаў па прадмеце;
  • дыдактычнай мэтазгоднасці. У працэсе пабудовы і канструявання зместу вучэбнага прадмета ўлічваліся агульна дыдактычныя прынцыпы навучання (нагляднасці, паслядоўнасці, культура адпаведнасці, даступнасці, адпаведнасці ўзроставым асаблівасцям вучняў) і прынцыпы педагогікі мастацтва (полі мастацкасці, полі культурнасці, дыялагічнай прыроды твора мастацтва).

Мэта вывучэння прадмета «Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)» — фарміраванне мастацкай культуры асобы ў працэсе творчага асваення свету мастацкае-эстэтычных каштоўнасцей.

Дасягненне названай мэты прадугледжвае рашэнне наступных задач:

  • развіццё каштоўнаснай і маральна-этычнай сфер асобы;
  • фарміраванне ведаў пра разнастайнасць з’яў у мастацкай культуры;
  • фарміраванне ўменняў і навыкаў успрымання і ацэнкі мастацкіх твораў;
  • развіццё эмацыянальна-вобразнага мыслення, творчых здольнасцей вучняў;
  • фарміраванне мастацкага густу і патрэбнасці ў зносінах з творамі мастацтва;
  • далучэнне да мастацка-творчай дзейнасці па інтэрпрэтацыі і стварэнні мастацкіх твораў.

Працэс вывучэння айчыннай і сусветнай мастацкай культуры ў VI класе выконвае прапедэўтычную функцыю, рэалізацыя якой дазволіць увесці вучняў у свет мастацкай культуры, сарыентаваць у сістэме мастацкіх каштоўнасцей, сфарміраваць крытэрыі ацэнкі мастацкіх з’яў.

У аснову пабудовы зместу вучэбнай праграмы пакладзены прынцып вобразна-тэматычнай дыферэнцыяцыі, што спрыяе папярэджанню інфармацыйнай перагрузкі вучняў, ажыццяўленню паступовага пераходу ад успрымання мастацкіх твораў да разумення цэласнай культуры свету.

Цэнтральная ідэя праграмы — эмацыянальна-вобразнае ўспрыманне твора мастацтва з наступным уключэннем вучняў у розныя віды самастойнай мастацка-творчай дзейнасці.

Рэалізаваць гэту ідэю магчыма з дапамогай мастацкіх твораў, адабраных у адпаведнасці:

  • з мастацка-эстэтычнымі і каштоўнаснымі вартасцямі;
  • кантэкстам айчыннай і сусветнай мастацкай культуры;
  • скіраванасцю тэмы;
  • зместам вучэбных прадметаў «Музыка», «Выяўленчае мастацтва», «Гісторыя», «Русская лнтература», «Беларуская літаратура»;
  • узроставымі асаблівасцямі вучняў VI класа;
  • сюжэтна-вобразнай скіраванасцю мыслення вучняў VI класа.

На вывучэнне айчыннай і сусветнай мастацкай культуры ў

VI класе вучэбным планам адводзіцца 35 гадзін з разліку 1 вучэбная гадзіна на тыдзень.

Першы раздзел праграмы, «Уводзіны», дазваляе вучням на аснове ведаў і ўменняў, атрыманых у V класе, прадоўжыць разважанні пра паходжанне мастацтва, ролю і месца мастака ў свеце мастацкай культуры.

Змест раздзела «Мастацтва пра мастацтва» дае настаўніку магчымасць паглыбіць веды вучняў пра жанрава-відавую разнастайнасць мастацтва, сродкі мастацкай выразнасці ў розных відах мастацтва; акцэнтаваць іх увагу на ўзаемасувязі і ўзаемапранікненні відаў мастацтва; удакладніць ролю мастака ў мастацтве на прыкладзе мастацкага матэрыялу.

Раздзел «Дыялогі ў мастацтве» з’яўляецца падрыхтоўчым у працэсе вывучэння сінтэтычных відаў мастацтва. У змесце дадзенага раздзела прафануюцца нескладаныя мастацкія прыклады і заданні для першаснага набліжэння да разумення прыроды сінтэтычных відаў мастацтва.

Раздзелы «Міфалогія ў мастацтве» і «Свята ў жыцці людзей» пашыраюць магчымасці вучняў у вывучэнні сінтэтычных відаў мастацтва.

Змест раздзелаў «Тэатр бачны і нябачны», «Кіно — дзясятая муза» прапануе пазнаёміць вучняў са спецыфічнымі сродкамі мастацкай выразнасці тэатра і кіно, этапамі работы над мастацкімі творамі ў тэатры і кіно, з тэатральнымі і кінапрафесіямі.

У раздзеле «Мастацтва “на кончыках пальцаў”» выдзелены для вывучэння такія віды мастацкай творчасці, як фатаграфія, тэлебачанне, камп’ютарныя мастацтвы як найбольш блізкія для рэалізацыі інтарэсаў вучняў VI класа.

Кожная тэма вучэбнай праграмы забяспечана мастацкім матэрыялам у шырокім дыяпазоне. Рэкамендуемы спіс мастацкіх твораў з’яўляецца прыкладным. Настаўнік мае права:

  • карэкціраваць спіс твораў мастацтва на падставе мастацкіх пераваг вучняў, тэхнічных і метадычных магчымасцей установы адукацыі;
  • вызначаць і вар’іраваць паслядоўнасць і колькасць разглядаем відаў мастацтва, мастацкіх твораў;
  • выбіраць методыку навучання;
  • вызначаць мастацка-педагагічныя акцэнты, глыбіню і шыры- ню спасціжэння мастацкага вобраза.

У планаванні вучэбных заняткаў пры выбары мастацкіх твораў і методык іх вывучэння важна ўлічваць інтарэсы вучняў, якія маюць непасрэдны вопыт наведвання розных краін свету, знаёмства з нацыянальнымі традыцыямі, культурнымі з’явамі і мастацкімі дасягненнямі іншых народаў.

У праграме ўлічваецца жыццёвы вопыт вучняў, прадугледжваецца магчымасць разнастайных форм яго выражэння ў самастойнай мастацка-творчай дзейнасці. Прапанаваныя да кожнай тэмы віды дзейнасці маюць рэкамендацыйны характар.

Прыярытэтнымі формамі атэстацыі з’яўляюцца самастойныя работы і праекты вучняў, у якіх прад’яўляюцца вынікі іх дзейнасці ў працэсе ўспрымання, інтэрпрэтацыі і стварэння мастацкіх твораў.

Важнае месца на вучэбным занятку айчыннай і сусветнай мастацкай культуры займае працэс эмацыянальна-вобразнага ўспрымання мастацкага твора, неабходнай умовай арганізацыі якога з’яўляецца выкарыстанне якасных рэпрадукцый аўдыя-, відэазапісаў.

Вялікае значэнне для ўспрымання твораў мастацтва мае наведванне вучнямі музеяў, мастацкіх галерэй, выстаў, дварцова-паркавых комплексаў, запаведнікаў, мастацкіх майстэрань; арганізацыя экскурсій, сустрэч з яркімі прадстаўнікамі культуры — архітэктарамі, мастакамі, скульптарамі, музыкантамі, пісьменнікамі, акцёрамі і інш.

У працэсе навучання настаўнік мае магчымасць вар’іраваць віды ўрокаў (урокі-экскурсіі, вандроўкі, творчыя лабараторыі, турніры і інш.), выкарыстоўваць інфармацыйныя сродкі навучання, шырока ўжываць актыўныя метады навучання, сучасныя адукацыйныя тэхналогіі.

Выкарыстанне тэхналогій вучэбных праектаў (даследчых, інфармацыйных, творчых, прыкладных, гульнявых) накіравана на развіццё самастойнасці, асабістай ініцыятывы вучняў. Тэхналогіі навучання ў супрацоўніцтве дазволяць сканструяваць адносіны ўзаемнай адказнасці паміж удзельнікамі камунікатыўнага адукацыйнага працэсу з дапамогай розных тэхнік рашэння мастацка- камунікатыўных задач. Ужыванне тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення пашырыць праблемнае поле вучэбнага занятку, створыць умовы для фарміравання ўласных крытэрыяў ацэнкі мастацкага тэксту, генерыравання і адстойвання ўласных меркаванняў у галіне культуры і антыкультуры.

Апошнія ўрокі навучальнага года прысвечаны выніковаму абагульненню вывучанага матэрыялу. Падагульняльныя ўрокі могуць праводзіцца з прымяненнем гульнявых тэхналогій (віктарына, кон- курс, экскурсія і інш.); у форме прэзентацыі і абароны праектаў (індывідуальных, групавых); у форме дэманстрацыі і абароны парт- фоліа індывідуальных дасягненняў.

(35 гадзін)

Уводзіны (1 гадзіна)

«Вечныя» тэмы ў мастацтве (1 гадзіна)

Мастацтва як спосаб пазнання і адлюстравання рэчаіснасці. Роля мастацтва ў жыцці чалавека і грамадства. Тэорыі паходжання мастацтва.

Асноўныя тэмы ў мастацтве (чалавек, прырода, гісторыя). Рэальнае і выдуманае ў мастацтве.

Дыялог мастацтва з гледачом (слухачом).

Успрыманне і абмеркаванне мастацкіх твораў.

Вызначэнне тэмы мастацкіх твораў.

Дыферэнцыяцыя мастацкіх твораў па відах мастацтва.

Вуснае сачыненне «Мая любімая тэма ў мастацтве». Абмер- каванне работ.

Мастацка-ілюстрацыйны матэрыял:

Архітэктура: Піраміда Хеопса; Ф. А. Шлютэр. Замак Гагенцолерн (Бадэн-Вюртэмберг, Германія); К. І. Росі. Міхайлаўскі палац (Санкт-Пецярбург); Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі (г. п. Відзы Браслаўскага р-на Віцебскай вобл.).

Жывапіс: Рафаэль. «Мадонна са шчыглом»; В. Ван Гог. «Зорная ноч»; І. І. Шышкін. «Ручай у лесе (на касагоры)»; С. К. Заранка. «Партрэт Ф. П. Талстога»; Ю. М. Пэн. «Вуліца ў Віцебску»; Р. В. Кудрэвіч. «Сяброўкі».

Графіка: О. Дамье. «Груша»; А. М. Кашкурэвіч. Ілюстрацыі да казак Х. К. Андэрсена; Б. А. Забораў. Ілюстрацыі да казак

О. Уайльда.

Скульптура: Статуя з Прыма Порта. «Імператар Аўгуст»; Б. К. Растрэлі. «Помнік Пятру І»; П. К. Клот. «Утаймаванне каня»; А. А. Анікейчык. «Мінчанка».

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Мэйсэнскі фарфор (на выбар); Філімонаўская цацка (на выбар); Урэчска-Налібоцкае шкло (на выбар).

Музыка: Ф. Шапэн. Эцюд № 24 до мінор; «Астрамечаўскі рукапіс (вядомы раней пад назвай «Полацкі сшытак» («Фарандола»);

Ф. Ліст. Цыкл «Гады падарожжаў» («Фантаны вілы д’Эстэ»); Ф. Мендэльсон. Цыкл «Песні без слоў» («Пралка»); В. Косма. Саўндтрэк з кінафільма «Цацка».

Літаратура: О. Уайльд. «Счастлнвый прннц»; А. М. Федарэнка. «Шчарбаты талер» (урывак).

назад

Р а з д з е л 1

МАСТАЦТВА ПРА МАСТАЦТВА (4 гадзіны)

Жанрава-відавая разнастайнасць мастацтва (1 гадзіна)

Паняцці «мастацтва», «від», «жанр».

Прасторавыя віды мастацтва (архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное). Часавыя віды мастацтва (музыка, літаратура). Танец як прасторава-часавы від мастацтва.

Успрыманне і абмеркаванне мастацкіх твораў. Дыферэнцыяцыя твораў выяўленчага мастацтва па жанрах. Выкананне малюнка на тэму «Эмблема аднаго з відаў мастацтва».

Конкурс на самую выразную эмблему аднаго з відаў мастацтва. Мастацка-ілюстрацыйны матэрыял:

Архітэктура: Ступа ў г. Санча (Індыя); Рымскі акведук у Німе (Францыя); Ж.-Б. Леблон, Н. Мікецці, Ф.-Б. Растрэлі. Пецяргоф (Расія); Камянецкая вежа (Беларусь).

Жывапіс: А. ван Астадэ. «Майстэрня мастака. Аўтапартрэт»; Н. Пусэн. «Нарцыс і Рэха»; І. Н. Раўх. «Від Канюшневага двара»;

Э. Манэ. «Лодка-майстэрня К. Манэ»; А. П. Ласенка. «Уладзімір перад Рагнедай»; Ю. Л. Дзятлаў. «Дэбют»; В. А. Тоўсцік. «Пікнік каля старой сядзібы».

Графіка: А. дэ Тулуз-Латрэк. «Спявачка Іветт Гільбер»; Н. Орда. «Геранёнскі замак».

Скульптура: Ж. Л. Жэром. «Танцоўшчыца з яблыкам»; З. К. Цэрэтэлі. «Вялікія майстры (П. Пікаса, А. Мадыльяні, М. Шагал, А. Маціс, В. Ван Гог)»; К. У. Селіханаў. «Муза оперы».

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Мэбля ў стылі Буль (Францыя, на выбар); В. Маскоўскі. «Танцоўшчыца» (Гжэльская кераміка); М. В. Бяляеў. «Сцяпан Палубес»; В. С. Мурахвер. Кампазіцыя «Тэатр».

Музыка: Г. Ф. Ген эль. Паскаля соль мінор; Ф. Шатэн. Паланэз Ля бемоль мажор; А. П. Бар адзін. Опера «Князь Ігар» (палавецкі марш); А. А. Алябьеў П. Беранжэ. Раманс «Жаб- рачка»; Беларускія народныя песні (на выбар); Кампазіцыі групы «8расе» (на выбар).

Літаратура: Р. Бёрнс. «Честная бедность»; Быліна пра Ілью Мурамца (урывак); Л. І. Рублеўская. «Бярозы, сосны, верасы».

назад

Сродкі мастацкай выразнасці (1 гадзіна)

Архітэктура (кампазіцыя, маштаб, прапорцыі).

Жывапіс (колер, каларыт), графіка (контурная лінія, штрых), скульптура (аб’ёмная мадэліроўка). Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (форма, матэрыял, дэкор).

Музыка (гук, рытм), літаратура (слова).

Экранныя мастацтвы (рух).

Успрыманне і абмеркаванне мастацкіх твораў.

Гутарка на тэму «Рытм як універсальны сродак выразнасці ўсіх відаў мастацтва».

Запаўненне табліцы «Сродкі мастацкай выразнасці розных відаў мастацтва» (з прыкладамі).

Мастацка-ілюстрацыйны матэрыял:

Архітэктура: Д. Брамантэ. Тэмпьета (Італія); Інтэр’ер капэлы Кембрыджскага ўніверсітэта (Англія); Сафійскі сабор у Канстанцінопалі (Стамбул, Турцыя); Ёрн Утзон. Сіднейскі Опера- хаўс; Заха Хадзід. Культурны цэнтр Гейдара Аліева (Баку); Царква Тройцы ў Нікітніках (Расія); Косаўскі палац (Беларусь).

Жывапіс: С. Батычэлі. «Мадонна дэль Магніфікат»; Дж. Арчымбольда. Цыкл «Стыхіі»; Рэмбрант. «Мастак у майстэрні»; Ж.-Б. С. Шардэн. «Юнак са скрыпкай»; А. Маціс. Пано «Танец»; В. Г. Пяроў. «Сляпы музыкант»; В. М. Васняцоў. «Вандроўныя музыканты», «Гусляры»; В. В. Кандзінскі. «Жоўта-чырвона-сіняе».

Скульптура: Р. Монці. «Мармуровая вуаль»; Э. Дэга. «Маленькая чатырнаццацігадовая танцоўшчыца»; З. Азгур. «Сымон-музыка».

Графіка: П. Пікаса. «Аўтапартрэт» (1938 г.); В. П. Славук. Ілюстрацыі да беларускіх народных казак.

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Антычны вазапіс; Халмагорская разьбяная косць; Жостаўскі роспіс; А. М. Кішчанка. Габелен «Музыка» (хол Мінскага музычнага каледжа ім. М. Глінкі).

Музыка: Г. Пэрсэл. Чакона соль мінор; Л. ван Бетховен. Рон да Соль мажор; Ф. Ліст. Эцюд «Шум лесу»; М. А. Балакіраў. Сімфанічная паэма «Русь»; І. Д. Голанд. Уверцюра да оперы «Агатка, або Прыезд пана»; Музыка барабанаў.

Літаратура: Англійская народная паэзія. «Дом, который постронл Джек» (паэтычнае рандо); Максім Багдановіч. «Рандо».

Экранныя мастацтвы: А. Ю. Хржаноўскі. Анімацыйны фільм «Дом, які пабудаваў Джэк».

назад

Вобраз творцы ў мастацтве (1 гадзіна)

Мастацкая творчасць як сюжэт твораў мастацтва. Паняцце «мастацкая творчасць».

Увасабленне відаў мастацтва ў мастацкіх творах.

Партрэт і абагульнены вобраз творцы ў жывапісе, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. Малюнак мастака, музыканта, танцора ў творах літаратуры і кіно.

Успрыманне і абмеркаванне мастацкіх твораў. Гутарка-роздум аб тым, што значыць «працаваць у мастацтве». Выкананне фігуркі танцора ў дынаміцы (лепка). Матэрыял на выбар.

Мастацка-ілюстрацыйны матэрыял:

Жывапіс (мастак): Дж. Кадэс. «Аляксандр Македонскі ў майстэрні Плёса»; К. Врэдэнбург. «Мастак Ян Бакер за работай»; Г. Метсю. «Рысуючая маладая жанчына»; Ю. М. Пэн. «Мастак на пленэры».

Жывапіс (музыка): Мікеланджэла. «Музыканты»; А. ван Дэйк. «Мужчына з лютняй»; Э. Манэ. «Флейтыст»; В. А. Трапінін. «Музы- кант»; У. Я. Макоўскі. «Вандроўныя музыканты»; М. З. Шагал. «Віяланчэліст».

Жывапіс (танец): П. Брэйгель Старэйшы. «Сялянскі танец»;

Э. Манэ. «Іспанскія танцоўшчыкі»; Н. Ланкрэ. «Партрэт танцоўшчыцы Камаром»; Ш. Э. Дэпорт. «Урок танца»; Э. Дога. «Рэпетыцыя балета ў Оперы на вуліцы Лепелецье»; А. Г. Вінаградава. «Лебядзінае возера».

Графіка: С. Стрыжэнская. Серыя «Танцы польскія»; М. М. Жукаў. «Вучаніца балетнага вучылішча».

Скульптура: С. Далі. «Сюррэалістычнае піяніна»; П. К. Кот. Помнік І. А. Крылову; Л. Ланкры. «Піцыката»; У. І. Мухіна. Помнік П. І. Чайкоўскаму; А. І. Рукавішнікаў. Помнік М. Л. Растраповічу, «Фантан мастацтваў»; Ю. Фірсанаў. «Антракт»; У. І. Жбанаў. «Дойлід».

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Мэйсэнскія фарфоравыя статуэткі музыкантаў; Скопінская кераміка; Ф. Ф. Зільберт. «Гусляр».

Літаратура: В. Гюго. «В напевах струн» (са зборніка «Все струны лнры»); У. Г. Караленка. «Слепой музыкант» (урывак); М. В. Гогаль. «Портрет» (сюжэт).

назад

 

Узаемасувязь і ўзаемапранікненне відаў мастацтва (1 гадзіна)

Архітэктура — «музыка ў камені». «Музыкальнасць і паэтычнасць» жывапісу. «Жывапіснасць» музыкі і літаратуры. «Празаічнасць і паэтычнасць» графікі. «Музыкальная» скульптура. Пластыка ў танцы і ў скульптуры.

Успрыманне і абмеркаванне мастацкіх твораў.

Характарыстыка твораў прасторавых відаў мастацтва з выкарыстаннем эпітэтаў, уласцівых часавым відам мастацтва.

Характарыстыка твораў часавых відаў мастацтва з выкарыстаннем эпітэтаў, уласцівых прасторавым відам мастацтва.

Мастацка-ілюстрацыйны матэрыял:

Архітэктура: Л. Даменекі-Мантанер. Палац Каталонскай музыкі (Барселона); Кржыжыкавы фантаны (Прага); Інтэр’ер кан- цэртнай залы Венскай філармоніі; Інтэр’ер Санкт-Пецярбургскай філармоніі; Ю. П. Гнядоўскі, В. Д. Красільнікаў, Д. С. Солапаў. Маскоўскі міжнародны Дом музыкі; І. Г. Лангбард. Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета (Мінск).

Жывапіс: С. Батычэлі. «Вясна» (фрагмент «Тры грацыі»); Я. ван Эйк. Гентскі алтар (фрагмент «Спяваючыя анёлы»); А. Ва- то. «Танец»; К. Манэ. «У садзе»; А. Маціс. Пано «Музыка»;

О. А. Збруцкая. «Танец вясны»; М. І. Ісаёнак. «Сланечнікі».

Графіка: І. Ф. Галіцын. «В. А. Фаворскі за работай»; А. В. Вол- каў. Ілюстрацыі да твора К. Крапівы «Сорак баек».

Скульптура: Ж. А. Канова. «Танцоўшчыца»; Б. Карпо. Рэльеф «Танец» на фасадзе Опернага тэатра (Парыж); Э. Хільтунен. Помнік Я. Сібеліусу (Хельсінкі); Э. Трэбіно. Помнік танга (Буэнас-Айрэс);

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Ханіва. Японская керамічная скульптура «Музыкант»; Кірышскія карункі. Пано «Капліца ў Змеевай Навінцы»; Фарфоравая фігурка «Беларускі танец» (Дулёва).

Музыка: Ф. Ліст. Цыкл «Гады падарожжаў» («Заручыны», «Мысляр», «Санеты Петраркі»); К. Дэбюсі. Цыкл «Прэлюдыі» («Ва- роты Альгамбры», «Ветразі»); А. К. Лядаў. Восем рускіх народных песень для аркестра («Быліна пра птушак»); А. М. Скрабін. Прэлюдыя мі мінор; М. К. Чурлёніс. Сімфанічная паэма «У лесе».

Літаратура: О Генры. «Последннй лнст»; К. Д. Бальмонт. «Рожденне музыкн»; У. Сцяпан. «Сто акварэльных малюнкаў. Бацька» («Ляскоўка», «Дым»).

назад

Р а з д з е л 2

ДЫЯЛОГІ Ў МАСТАЦТВЕ (2 гадзіны)

Дыялог мастацтваў (1 гадзіна)

Дыялог рукатворных і прыродных форм і фарбаў у палацавых садова-паркавых комплексах.

Дыялог мастацтваў у сучасных канцэртных і відовішчных праектах.

Успрыманне і абмеркаванне мастацкіх твораў.

Падрыхтоўка вуснага сачынення «Мая самая незвычайная су- стрэча з мастацтвам».

Конкурс на самую арыгінальную тэму (назву) мастацкага праекта (выставы, канцэрта, спектакля) у сваім рэгіёне.

Мастацка-ілюстрацыйны матэрыял:

Версаль. Палацава-паркавы ансамбль (Францыя); Сан-Сусі. Палац і парк Фрыдрыха Вялікага (Патсдам); Пецяргоф. Палацава- паркавы ансамбль (Расія); Нясвіжскі палацава-паркавы ансамбль (Беларусь); Літаратурна-музычныя кампазіцыі «Казкі з аркестрам» (Расія); «Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў» (Беларусь);

Фестываль беларускай песні і паэзіі (Беларусь); Міжнародны фестываль «Славянскі базар» (Беларусь).

назад

 

Садружнасць мастацтваў (1 гадзіна)

Ідэя сінтэзу сродкаў мастацкай выразнасці розных відаў мастацтва (архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, музыка, літаратура, харэаграфія).

Сінтэтычныя віды мастацтва (тэатр, цырк, кіно).

Успрыманне і абмеркаванне фрагментаў мастацкіх твораў.

Запаўненне табліцы «Сродкі мастацкай выразнасці розных відаў мастацтва» (уключаючы сінтэтычныя віды мастацтва).

Падрыхтоўка прэзентацыі «<Сродкі мастацкай выразнасці розных відаў мастацтва».

Мастацка-ілюстрацыйны матэрыял:

Тэатр (відэафрагменты): «Каменная кветка». Спектакль Дзяржаўнага акадэмічнага Малога тэатра (Расія); «Чароўная лямпа Аладзіна». Спектакль Дзяржаўнага акадэмічнага цэнтральнага тэатра лялек С. В. Абразцова (Расія).

Экранныя мастацтвы (фрагменты): А. У. Рабаконь. Тэлевізійны фільм-спектакль «Алі-Баба і сорак разбойнікаў»; Н. М. Кашаверава. Мастацкі фільм «Цень»; Л. А. Квініхідзе. Мастацкі фільм «Мэры Попінс»; А. К. Пятроў. Анімацыйны фільм «Стары і мора».

Цыркавыя паказы: відэафрагмент (на выбар); Ф. С. Хітрук. Анімацыйны фільм «Канікулы Баніфацыя».

назад

Р а з д з е л 3

МІФАЛОГІЯ Ў МАСТАЦТВЕ (5 гадзін)

Міфалогія як сістэма ўяўленняў чалавека пра свет (2 гадзіны)

Міфалагічныя сюжэты і вобразы ў творах розных відаў мастацтва. Інтэрпрэтацыя міфалагічных сюжэтаў і вобразаў у мастацкай культуры.

Успрыманне і абмеркаванне мастацкіх твораў на міфалагічную тэматыку.

Распрацоўка праекта «Міф, які трэба экранізаваць» (групавая работа).

Выкананне аб’ёмнай сюжэтна-тэматычнай кампазіцыі «Арфей і слухаючыся яго жывёлы» (групавая работа). Матэрыял на выбар.

Мастацка-ілюстрацыйны матэрыял:

Жывапіс: Антычная мазаіка «Арфей і слухаючыя яго жывёлы»; Антычная мазаіка «Акіян»; Джарджонэ. «Юдзіф»; П. П. Рубенс. «Персей і Андрамеда», «Няптун, які супакойвае шторм»; Н. Пусэн. «Царства Флоры»; Ж. Б. Пігаль. «Меркурый, які завязвае сандалю».

Скульптура: Алкамен. Рэльеф «Арфей, Эўрыдыка і Гермес»; Мікеланджэла. Рэльеф «Бітва кентаўраў»; Ф. Бушэ. «Няптун і Амімона»; Дж. Л. Берніні. «Апалон і Дафна»; Э. М. Фальканэ. «Пігмаліён і Галатэя»; М. І. Казлоўскі. «Самсон, які разрывае пашчу льва», «Геркулес на кані»; В. Занковіч. «Арфей» (Мінск).

Музыка: Ж. М. Равель. Балет «Дафніс і Хлоя» (1 сюіта); А. Б. Журбін. Рок-опера «Арфей і Эўрыдыка» («Арфей пакахаў Эўрыдыку»).

Літаратура: Гамер. «Однссея» («В Лакедемоне», сюжэт); Я. Парандоўскі. «Міфалогія. Вераванні і легенды грэкаў і рымлян» («Главные богн»); П. Васючэнка. «Двенадцать подвнгов Геракла» (сюжэт).

Экранныя мастацтвы (фрагменты): А. С. Канчалоўскі. «Адысея»; Н. Білінг. «Сон і арганаўты»; Ф. С. Хітру. Іанізацыйны фільм «Ікар і мудрацы».

назад

Міфы пра стварэнне і ўладкаванне свету (1 гадзіна)

Старажытнаегіпецкія ўяўленні пра ўладкаванне свету.

Уяўленні пра зямлю ў Месапатаміі, Старажытнай Грэцыі і Старажытным Рыме.

Вобраз Сусветнага дрэва.

Біблейскі вобраз Творцы.

Успрыманне і абмеркаванне мастацкіх твораў на міфалагічную тэматыку.

Замалёўка вобраза аднаго з антычных багоў, якія ўвасабляюць неба, зямлю.

Выкананне эскіза вокладкі да падручніка «Геаграфія» з выкарыстаннем персанажаў антычнай міфалогіі (групавая работа).

Мастацка-ілюстрацыйны матэрыял:

Архітэктура: Закурае у Уры.

Жывапіс: Мікеланджэла. Фрэскі купала Сіксцінскай капэлы (Ватыкан); І. Босх. Трыпціх «Сад зямных асалодаў» (левая створка); Тынтарэта. «Стварэнне свету»; А. А. Шышкін. «Пярун Грамавержац»; Л. А. Кліменка. «Сварог Прабацька».

Скульптура: Выявы старажытнаегіпецкіх багоў Геба, Шу і Нут; Антычная скульптура «Атлант, які трымае купал неба».

Графіка: Г. Дарэ. Ілюстрацыі да Бібліі («І сказаў Бог: “Да будет свет!”»).

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Славянскія ўзоры «Дрэва жыцця» (Сусветнае дрэва).

Музыка: Д. Міё. Балет «Стварэнне свету» («Уверцюра»); Ё. Гайдн. Араторыя «Стварэнне свету» («Паняцце хаосу»); Р. Штраус. Сімфанічная паэма «Так сказаў Заратустра» («Прадмова, ці Усход»); А. П. Пятроў. Балет «Стварэнне свету» (на выбар).

Літаратура: М. А. Кун. «Легенды н мнфы Древней Грецнн» («Рожденне Зевса»); А. І. Неміроўскі. «Мнфы Древней Эллады» («Схватка богов н тітанов»); А. Наварыч. «Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу» (сюжэт).

Тэатр: «Боская камедыя». Спектакль Цэнтральнага акадэмічнага цэнтральнага тэатра лялек імя С.В. Абразцова.

назад

 

Міфы пра стварэнне чалавека і прыроднага свету (1 гадзіна)

Міфы пра стварэнне чалавека: Старажытны Егіпет, Месапатамія, Скандынавія.

Міфы пра стварэнне жывых істот. Старажытнагрэчаская гісторыя пра Праметэя і Эпіметэя.

Язычніцкія версіі міфаў, якія захаваліся ў казках і атрымалі новае жыццё ў мастацкай літаратуры (Снягурачка, Бураціна).

Успрыманне і абмеркаванне мастацкіх твораў на міфалагічныя сюжэты.

Гутарка на тэму «Якую мудрасць стагоддзяў даносяць да нас міфы».

Выкананне эскіза выявы міфалагічнага персанажа для ўпрыгожвання будынка або вуліцы (плошчы, сквера) свайго рэгіёна.

Стварэнне міфалагічнага персанажа з прыродных матэрыялаў.

Мастацка-ілюстрацыйны матэрыял:

Жывапіс: Г. Мора. «Праметэй»; Д. У. Уатэрхаус. «Пандора»; В. М. Васняцоў. «Снягурачка»; М. Чурлёніс. «Стварэнне свету».

Скульптура: Выявы старажытнаегіпецкага бога Хнума, які лепіць людзей на ганчарным крузе; Антычны рэльеф «Праметэй і Афіна ствараюць людзей»; Рэльеф саркафага «Праметэй, які стварае першага чалавека», III ст. да н. э.; Р. Красніцкі. «Ляцячы Праметэй» (Санкт-Пецярбург); П. Меншып. «Праметэй» (Ракфелер- цэнтр); М. Рук. «Рука Бога» (Парк скульптур, Швецыя).

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Роспіс чорнафігурнага кіліка «Атлант, Праметэй і арол, які яго мучае».

Музыка: А. М. Скрабін. Сімфанічная паэма «Праметэй» (фрагмент).

Літаратура: І. В. Гётэ. «Прометей»; Ф. Д. Крывін. «Божественные нсторнн» («Сотворенне человека»); Ю. Г. Святланаў. «Скандннавскне сказання о богах н героях» (глава «Созданне мнра»); Г. Х. Андэрсен. «Дюймовочка»; К. Калодзі. «Пнноккно».

Экранныя мастацтвы: Д. Аранофскі. «Ной».

назад

Жаночы вобраз у міфалогіі (1 гадзіна)

Жанчына-маці — ідэал міфалагічнага і мастацкага вобраза. Вобраз Ісіды ў Старажытным Егіпце, Латоны ў Старажытнай Грэцыі, біблейскай Марыі, маці Ісуса.

Вобраз цудоўнай жанчыны: Імшар (Івана) у Месапатаміі, Афрадыта ў Старажытнай Грэцыі, Венера ў Старажытным Рыме.

Вобраз мудрай жанчыны: старажытнагрэчаская Дафіна, славянская Макошай, казачная Васіліска Прамудрая, беларуская Цётка (Цёця).

Успрыманне і абмеркаванне мастацкіх твораў на міфалагічныя сюжэты.

Выкананне калажа «Жанчына-маці ў міфалогіі» (групавая работа).

Музычнае афармленне калажа «Вобраз цудоўнай жанчыны ў міфалогіі» (групавая работа).

Мастацка-ілюстрацыйны матэрыял:

Жывапіс: Дж. Беліні. «Мадонна з Дзіцем»; С. Батычэлі. «Нараджэнне Венеры» (фрагмент); Рафаэль Санці. «Малая Мадонна Каўпера»; Рэмбрант. «Выкраданне Еўропы»; Д. Веласкес. «Пралі»; Абраз Божай маці (Казанская); В. А. Сяроў. «Выкраданне Еўропы»; К. Е. Макоўскі. «Чарка мёду»; В. М. Васняцоў. «Царэўна-лягушка».

Скульптура: Мірон. «Афіна і Марс»; Мікеланджэла. «Мадонна ля лесвіцы»; У. Г. Рэйнхарт. «Латона з Апалонам і Артэмідай»; Статуя багіні Іштар (Інаны); Антычны рэльеф «Нараджэнне Афрадыты» («Трон Ладавізі»); Алкамен. «Афрадыта ў садах»; Рэльефная пліта «Афіна ля пілона»; Статуя Афіны («Пірэйская Афіна»).

Графіка: У. П. Славук. Ілюстрацыі да кнігі «Чароўны свет».

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Саломапляценне.

Музыка: В. А. Моцарт. Опера «Чароўная флейта» (арыя За- растро «О вы, Ізіда і Асірыс»).

Літаратура: Авідзій. «Метаморфозы» («Мнф об Арахне»).

назад

Р а з д з е л 4

СВЯТА Ў ЖЫЦЦІ ЛЮДЗЕЙ (2 гадзіны)

Святы ў розных культурах свету (2 гадзіны)

Паходжанне і асаблівасці свят у розных культурах свету.

Віды свят. Сямейна-бытавыя, каляндарныя, грамадскія і рэ- лігійныя святы.

Успрыманне і абмеркаванне мастацкіх твораў.

Гутарка на тэму «Незвычайныя абрады і святы, якія я ведаю».

Выкананне малюнка на тэму «Свята майго горада (вёскі, пасёлка)».

Выкананне эскіза віншавальнай паштоўкі да дня нараджэння.

Выкананне маскі для свята «Каляды» ў тэхніцы папяровай пластыкі.

Мастацка-ілюстрацыйны матэрыял

Жывапіс: П. Брэйгель Старэйшы. «Бітва Масленіцы і Посту»; Б. М. Кустодзіеў. «Масленіца», 1919; В. В. Архіпава. «Калядныя калядкі»; А. Д. Сілівончык. «Каляда».

Скульптура: Старажытнаегіпецкая статуя «Хлопчык з булай».

Графіка: М. К. Рэрых, І. Я. Білібін, Л. С. Бакст. Віншавальныя паштоўкі да навагодняга свята (на выбар); А. М. Бенуа. Эскізы дэкарацыі да балета І. Ф. Стравінскага «Пятрушка»; І. Я. Білібін. Эскізы дэкарацыі да балета І. Ф. Стравінскага «Пятрушка».

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Калядныя маскі і атрыбуты «Калядная зорка», «Каза», «Бусел».

Музыка: П. І. Чайкоўскі. Балет «Спящая красавица» (Пралог);

І. Ф. Стравінскі. «Пятрушка» (масленічныя гулянні); беларускія песні-вяснянкі.

Тэатр: Беларускі народны тэатр лялек «Батлейка» (відэа- фрагмент).

Карнавальныя святы: карнавалы ў Італіі, Бразіліі і інш. (відэа- фрагмент).

Беларускія святы: «Каляды», «Гуканне вясны»; «Дажынкі»; Свята ганчарнага майстэрства «Арт-Жыжаль».

Літаратура: О. Уайльд. «День рождення ннфанты» (урывак); В. Ю. Драгунскі. «Гуснное горло» (урывак); С. У. Міхалкоў. «Праздннк Непослушання».

Экранныя мастацтвы: І. А. Фрэз. Мастацкі фільм «Першакласніца»; А. І. Рэзнікаў. Анімацыйны фільм «Дзень нараджэння ката Леапольда».

назад

Р а з д з е л 5

ТЭАТР БАЧНЫ І НЯБАЧНЫ (6 гадзін)

Вытокі тэатра (1 гадзіна)

Тэатр як прасторава-часавы від мастацтва. Вытокі тэатральнай культуры.

Успрыманне і абмеркаванне фрагментаў тэатральных паказаў.

Слоўная характарыстыка выканання адной ролі драматычным акцёрам (характар, знешні выгляд, паводзіны, сродкі ўвасаблення).

Вуснае сачыненне на тэму «Ці ёсць праўдзівасць у спектаклях- казках».

Мастацка-ілюстрацыйны матэрыял:

Тэатр (відэафрагменты): «Сон з працягам». Музычны спектакль Расійскага акадэмічнага маладзёжнага тэатра ў пастаноўцы А. В. Барадзіна; «Мушкецёры». Спектакль Расійскага акадэмічнага маладзёжнага тэатра ў пастаноўцы А. І. Рыкліна; «Шытая лялька Рэгедзі Эн». Спектакль Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача.

назад

 

Сродкі мастацкай выразнасці ў тэатральным мастацтве (3 гадзіны)

Літаратурная п’еса як аснова драматычнага спектакля. Значэнне тэатральнага мастака (дэкарацыі, рэквізіт, касцюмы, святло) у стварэнні візуальнай выявы.

Музычна-шумавое афармленне спектакля.

Успрыманне і абмеркаванне твораў тэатральнага мастацтва.

Параўнанне тэатральнай версіі з літаратурнай крыніцай (на прыкладзе інсцэніроўкі казкі П. П. Яршовае «Канёк-Гарбунок»).

Распрацоўка праекта «Казачны сюжэт, які я хацеў бы ўбачыць на сцэне» (групавая работа).

Выкананне эскіза касцюма для тэатральнага персанажа праекта.

Выкананне эскіза дэкарацыі да праекта.

Выкананне эскіза грыму для тэатральнага персанажа праекта.

Падбор музычна-шумавога афармлення да праекта.

Мастацка-ілюстрацыйны матэрыял:

Тэатр: «Канёк-Гарбунок». Спектакль Маскоўскага Мастацкага тэатра імя А. П. Чэхава (відэафрагмент); «Паліяна». Спектакль Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача (відэафрагмент).

Эскізы касцюмаў: М. М. Шамякін. Эскізы касцюмаў да спектакля «Чароўны арэх».

Эскізы дэкарацый: Ю. І. Піменаў. Эскізы да балетаў «Жызэль», «Любоў да трох апельсінаў».

назад

 

Як уладкаваны тэатр (1 гадзіна)

Глядацкая і закулісная часткі тэатра. Сцэна і глядзельная зала.

Асноўныя тэатральныя прафесіі. Рэжысёр-пастаноўшчык. Майстэрства акцёра: унутранае і знешняе пераўвасабленне. Мастацтва быць тэатральным гледачом.

Успрыманне і абмеркаванне твораў тэатральнага мастацтва.

Відэаэкскурсія «Па Купалаўскім тэатры з Мікалаем Пінігіным».

Вуснае сачыненне на тэму «З кім з работнікаў закуліснай часткі тэатра я хацеў бы пазнаёміцца».

Інсцэніраванне эпізоду казкі (аповеду, байкі).

Мастацка-ілюстрацыйны матэрыял:

Жывапіс: Ю. І. Піменаў. «Грымуборная ў Вялікім тэатры», «Перад выхадам на сцэну», «У касцюмернай», «Раннія гледачы», «Антракт», «Балетная Снягурачка».

назад

 

Музычны тэатр: опера і балет (1 гадзіна)

Рэжысёр, кампазітар і балетмайстар у музычным спектаклі. Лібрэта. Музычная партытура. Дэкарацыі і касцюмы ў музычным тэатры. Значэнне дырыжора і аркестра ў спектаклі.

Асаблівасці прафесіі драматычнага і опернага акцёраў. Спецыфіка прафесіі балетнага выканаўцы.

Успрыманне і абмеркаванне відэафрагментаў спектакляў оперы, балета.

Гутарка на тэму «Чым падобныя і чым адрозніваюцца перса- нажы драматычнага і музычнага тэатра».

Слоўная характарыстыка аднаго з персанажаў опернага (балетнага) спектакля (характар, знешні выгляд, паводзіны, сродкі мастацкага ўвасаблення).

Відэаэкскурсія па Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

Выкананне эскіза касцюма (грыму) для персанажа опернага або балетнага спектакля на тэму казкі (аповеду, байкі).

Музычнае афармленне інсцэніраванага на папярэднім уроку эпізоду казкі (аповеду, байкі).

Мастацка-ілюстрацыйны матэрыял:

Музычныя спектаклі (відэафрагменты): М. А. Рымскі-Корсакаў. Опера «Снягурачка»; П. І. Чайкоўскі. Балет «Шчаўкунок»;

І. Ф. Стравінскі. Балет «Пятрушка»; С. С. Пракоф’еў. Балет «Папялушка»; Дж. Расіні. Опера «Папялушка, або Урачыстасць цноты». Міхайлаўскі тэатр (Санкт-Пецярбург); С. П. Баневіч. Опера «Гісторыя Кая і Герды». Дзяржаўны акадэмічны Вялікі тэатр Расіі; А. Г. Фляркоўскі. Опера-казка «Снежная каралева». Маскоўскі дзяржаўны акадэмічны дзіцячы музычны тэатр імя Н. І. Сац.

Экранныя мастацтвы (фрагменты): І. П. Іваноў-Вано. Анімацыйны фільм «Снягурачка»; Б. П. Сцепанцоў. Анімацыйны фільм «Шчаўкунок»; Л. Ю. Кошкіна. Анімацыйны фільм «Калядная фантазія».

назад

Р а з д з е л 6

КІНО — ДЗЯСЯТАЯ МУЗА (6 гадзін)

Паходжанне кінамастацтва (1 гадзіна)

Ад фатаграфіі і карцінкі, якая рухаецца, — да сучаснага кінематографа. Віды кінамастацтва. Асноўныя тэмы ў кіно. Успрыманне і абмеркаванне фрагментаў кінатвораў. Гутарка пра адрозненне нямога кінематографа ад гукавога на прыкладзе фільма Ч. Чапліна.

Дыскусія пра тое, што страціла і што набыло кіно са з’яўленнем гуку (колеру).

Мастацка-ілюстрацыйны матэрыял (фрагменты):

Нямое кіно (фрагменты): Браты Люм’ер. «Прыбыццё поезда»; Бастэр Кітан. «Пудзіла»; Ж. Мельес. «Падарожжа на Месяц»;

Ч. Чаплін. «Залатая ліхаманка»; Дзіга Вертаў. «Чалавек з кінаапаратам»; В. А. Старэвіч. «Страказа і Муравей»; С. М. Эйзенштэйн. «Браняносец “Пацёмкін”».

Гук. Колер: В. Флемінг. «Чараўнік краіны Оз»; А. А. Роу. «Канёк-Гарбунок».

назад

 

Ігравое (мастацкае) кіно (2 гадзіны)

Літаратурны і кінасцэнарый. Значэнне рэжысёра, кінааператара і мастака (пастаноўшчыка, касцюмера, грымёра) у стварэнні кінавобраза. Майстэрства акцёра ў кіно. Этапы работы над фільмам.

Успрыманне і абмеркаванне фрагментаў кінатвораў.

Параўнанне кінаверсіі з літаратурнай крыніцай (на прыкладах экранізацыі твораў Дж. К. Роўлінг, В. Ю. Драгунскага, К. І. Чукоўскага).

Віртуальная экскурсія па Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм.

Складанне спісу кінапрафесій (па выніках прагляду анімацыйнага фільма Ф. С. Хітрука «Фільм, фільм, фільм»).

Мастацка-ілюстрацыйны матэрыял:

Ігравое кіно (фрагменты): Ж. Дзювівье. «Вялікі вальс»; Р. Земекіс. «Назад у будучыню»; Д. Лукас. «Зорныя войны»; К. Каламбус. «Двухсотгадовы чалавек»; П. Хьюіт. «Гарфілд»; С. Бэран. «Востраў скарбаў»; Дж. К. Роўлінг. «Гары Потэр і Кубак агню»; Г. М. Чухрай. «Балада пра салдата»; У. Я. Матыль. «Белае сонца пустыні»; Р. А. Быкаў. «Пудзіла», «Айбаліт-66»; С. С. Гаварухін. «Радасці і смутак маленькага лорда»; А. М. Міта. «Казка падарожжаў»;

І. М. Дабралюбаў. «Па сакрэце ўсяму свету»; В. А. Нікіфараў. «Зімародак»; В. С. Бычкоў. «Здабытак рэспублікі»; В. Д. Рубінчык. «Вянок санетаў»; А. В. Турава. «Кіндэрвілейскі прывід».

назад

 

Асаблівасці кінамовы (2 гадзіны)

Гук і музыка ў фільме. Роля мантажу ў кінакарціне. Асаблівасці дэкарацый, касцюмаў і грыму ў кіно. Чароўнасць спецэфектаў.

Успрыманне і абмеркаванне фрагментаў кінатвораў.

Конкурс «Хто назаве больш песень з кінафільмаў?».

Музычнае афармленне эпізоду з кінафільма (анімалістычны жанр).

Агучванне эпізоду з кінафільма (анімалістычны жанр).

Выкананне эскіза касцюма для персанажа фільма (анімалістычны жанр).

Выкананне эскіза грыму для персанажа фільма (анімалістычны жанр).

Мастацка-ілюстрацыйны матэрыял:

Музыка ў кіно: Х. Бартлет. «Генералы пешчаных кар’ераў» (кампазітар Д. Каімі); П. Джэксан. «Уладар кольцаў: Братэрства Кальца» (кампазітар Г. Шор); Г. Э. Юнгвальд-Хількевіч. «Вышэй за вясёлку» (кампазітар Ю. А. Чарнаўскі); Л. А. Нячаеў. «Прыгоды Бураціна» (кампазітар А. Л. Рыбнікаў). У. Дысней. «Фантазія»; Г. Я. Бардзін. «Адажыа» (кампазітар Т. Альбіноні); А. Ю. Хржаноўскі. «Леў з сівой барадой» (кампазітар Н. Рота, А. П’яцола); М. Б. Тумеля. «Чароўная жалейка» (кампазітар Ж. В. Пліева); В. П. Пяткевіч. Цыкл «Казкі старога піяніна» («Л. ван Бетховен»).

Касцюм, грым: С. Кубрык. «Спартак»; Р. Дорнхельм. «Спартак»; Э. Л. Уэббер. «Кошкі»; Э. Бостан. «Мама»; Б. В. Рыцараў. «Чароўная лямпа Аладзіна»; Л. А. Нячаеў. «Пра Чырвоную Шапачку. Працяг старой казкі»; В. С. Бычкоў. «Горад майстроў».

Спецэфекты: М. Купер. «Кінг-Конг»; Дж. Гілермін. «Кінг- Конг»; П. Джэксан. «Кінг-Конг».

назад

 

Анімацыйнае кіно (1 гадзіна)

Спецыфіка вобразнай сістэмы анімацыйнага кіно. Маляваныя і аб’ёмныя персанажы. Арыгінальныя аўтарскія тэхналогіі ў анімацыі.

Успрыманне і абмеркаванне фрагментаў кінатвораў. Распрацоўка сюжэта анімацыйнага фільма. Абмеркаванне работ. Выкананне эскіза персанажа (персанажаў) анімацыйнага фільма па распрацаваным сюжэце. Групавая работа.

Музычнае афармленне праекта анімацыйнага фільма.

Мастацка-ілюстрацыйны матэрыял:

Анімацыйнае кіно (фрагменты): У. Дысней. «Фантазія»; К. Дэлапорт, П. Піньён. «Каена»; Р. Земекіс. «Калядная гісторыя»; Х. Міядзакі. «Хадзячы замак»; І. П. Іваноў-Вано. «Сеча пры Кержанцы»; А. К. Пятроў. «Русалка»; Ю. Б. Нарштэйн. «Чапля і Жораў»; Э. В. Назараў. «Падарожжа Мураша»; Л. В. Насыраў. «Паморская быль»; Г. Я. Бардзін. «Брэк», «Канфлікт»; І. В. Кадзюкова. «Дзяўчынка з запалкамі»; В. П. Пяткевіч. «Жыло-было дрэва ...»; А. А. Ленкін. «Зімоўе звяроў»; Т. В. Кубліцкая. «Песня жаўрука».

назад

Р а з д з е л 7

МАСТАЦТВА «НА КОНЧЫКАХ ПАЛЬЦАЎ» (7 гадзін)

Фатаграфія як від мастацтва (2 гадзіны)

Выяўленчыя і выразныя магчымасці фатаграфіі. Дакументальная і мастацкая фатаграфія.

Успрыманне і абмеркаванне фотавыяў.

Параўнальны аналіз дакументальнай і мастацкай фатаграфіі. Аргументацыя пазіцыі.

Дыскусія на тэму «Фотаздымак ХІХ і ХХІ стагоддзяў: падабенства і адрозненні».

Вуснае сачыненне-эсэ «Я гляджу на фотапейзаж».

Дыскусія пра задуму фатаграфіі Ф. Халсмана «Сальвадор Далі з коткамі».

Выкананне фотакалажа «Мае захапленні». Абмеркаванне работ. Падрыхтоўка прэзентацыі «Мой сямейны фотаальбом».

Мастацка-ілюстрацыйны матэрыял:

Дакументальная фатаграфія: Н. Ньепс. «Від з акна на Огаз»; Х. Баглар. «Багамолы»; Р. Медэр. «Начныя маланкі над Гранд- Каньёнам»; «Шарль Годфры пралятае праз Трыумфальную арку ў Парыжы на сваім самалёце 7 жніўня 1919 года»;

С. М. Пракудзін-Горскі. «Віцебск. Успенскі кафедральны сабор»; Фотаздымкі беларускіх гараджан ХІХ—ХХІ стагоддзяў (на выбар).

Мастацкая фатаграфія: Ф. Халсман. «Сальвадор Далі з коткамі»; Чэма Мадоз (на выбар); М. С. Напельбаум. «Партрэт балерыны Уланавай»; А. Дубінін. «Партрэт Мжэльскай»; А. Маруноў. «Архітэктура», «Горад».

назад

 

Тэлебачанне (2 гадзіны)

Кінематограф і тэлебачанне: агульнае і рознае. Асаблівасці тэлевізійнага адлюстравання. Інтэрактыўная прырода тэлебачання. Прагляд і абмеркаванне фрагментаў тэлеперадач.

Аналіз папулярных тэлепраектаў.

Дыскусія на тэму «Тэлебачанне: дабро ці зло?».

Эсэ на тэму «Месца тэлебачання ў маім жыцці».

Пісьмо на тэлебачанне «Тэлебачанне, пра якое я мару» (калектыўны праект).

Мастацка-ілюстрацыйны матэрыял:

Навасныя тэлепраекты: «Навіны культуры» (Расія); «Навіны» (Беларусь).

Пазнавальныя тэлепраекты: «Сілы прыроды», «Блакітная Планета» (ВВС); «Чалавек Свету» (Расія); «Падарожжы дылетанта», «Лабірынты» (Беларусь).

Забаўляльныятэлепраекты: «Дзве зоркі», «Голас», «Ледніковы перыяд» (Расія); «Я спяваю» (Беларусь).

назад

 

Камп’ютарнае мастацтва (3 гадзіны)

Камп’ютар як інструмент мастака.

Магчымасці камп’ютарнага жывапісу і графікі.

Працэс стварэння камп’ютарнай музыкі. Спецыфіка камп’ютарнай анімацыі. Месца камп’ютарных гульняў у сучаснай культуры.

Успрыманне і абмеркаванне твораў камп’ютарнага мастацтва.

Гутарка на тэму «Сродкі мастацкай выразнасці мастака камп’ютарнай графікі».

Выкананне эскіза рэкламы адной з падзей жыцця класа, школы.

Выкананне эскіза паштовай маркі (паштоўкі, этыкеткі) на тэму мастацтва.

Падбор музычных твораў, сугучных выявам лічбавага жывапісу.

Мастацкае-ілюстрацыйны матэрыял:

Камп’ютарны жывапіс і графіка: С. Трон. Цыкл «Іншыя светы» (Паўднёвая Афрыка); Т. Хоце. «Перапоўнены горад» (Чэхія); М. К. Эсэр. «Неба і вада» (Нідэрландцы); А. Грушын. «Горы ў перадсвітальнай смузе» (Расія); А. Чэхах. «Бясконцыя мары», «Царства фантазіі» (Расія); А. Саганка. «Дзюны» (Беларусь).

Камп’ютарная музыка: Т. Дорым. «Да вячэрняй зоркі»; Ж. М. Жар. «Этнікалор»; Група «Спэйс». «Чароўны палёт»; Вангепс. «Рай і Пекла» (ч. 1); Р. Майлз. «Дзеці»; Э. М. Арцем’еў. Музыка да фільма А. С. Канчалоўскага «Сібірыяда»; Групы «ППК», «Адраджэнне» (Расія).

Камп’ютарная анімацыя: С. Спілберг. «Парк Юрскага перыяду»; Дж. Кэмеран. «Аватар»; Энг Лі. «Жыццё Пі»; А. В. Турава. «Рыжык у Зазяркаллі».

назад

 

Паўтарэнне і абагульненне. Творчы праект (2 гадзіны)

Асноўныя тэмы ў мастацтве. Асноўныя віды і жанры мастацтва. Выразныя сродкі асноўных відаў мастацтва.

Выстава работ (праектаў) вучняў.

Прэзентацыя і абарона работ (праектаў).

назад

 

АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ
ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

У выніку засваення зместу вучні павінны: м е ц ь у я ў л е н н е:

  • пра паходжанне мастацтва;
  • ролю і месца мастака ў свеце мастацкай культуры;
  • тэматычнай разнастайнасці мастацтва;
  • месца і ролю мастацтва ў жыцці чалавека, сям’і, грамадства;
  • асаблівасці нацыянальнай культуры; в е д а ц ь:
  • асноўныя тэмы мастацтва;
  • асноўныя віды і жанры мастацтва;
  • асноўныя сродкі мастацкай выразнасці ў розных відах мастацтва;

у м е ц ь:

  • вызначаць тэму мастацкага твора;
  • дыферэнцыраваць мастацкія творы па відах і жанрах мастацтва;
  • выказваць і абгрунтоўваць свае адносіны да твора мастацтва;
  • выяўляць асацыятыўныя сувязі мастацкага твора з жыцця- дзейнасцю чалавека, навакольным светам;
  • увасабляць мастацкі вобраз у розных відах мастацка-творчай дзейнасці;

в а л о д а ц ь:

  • навыкамі пошуку і крытычнага адбору мастацтвазнаўчай інфармацыі ў крыніцах рознага тыпу.