Скарына- «наша ўсё!».

500- год прайшло з таго моманту, як ён надрукаваў першую кнігу на Беларусі. Хтосьці скажа – ну і што з таго. У чым веліч Скарыны, у чым значэнне гэтай падзеі.
На Раство кажуць – «Возсияй над миром светом разума». Гэта пра Хрыста. Наш святы – гэта Скарына. Ён запаліў святло розуму над нашымі землямі.
Хай будзе не святы, а асветнік. Як каму больш падабаецца Добра было б, каб мы беларусы пакланяліся такім святым.

Адраджэнне.(на рус. мове)

Джаконда Эпоха Адраджэння – такі перыяд развіцця, якім чалавецтва можа ганарыцца.
Есць адна фантастычная тэорыя паходжання чалавека. Прыляцелі іншапланецяне ўзялі малпу, як істоту прыстасаваную для жыцця на зямлі, дадалі сваіх генаў для інтэлекту(а магчыма для прыгажосці) і стварылі першых людзей.
Калі б іншапланецяне зноў прыляцелі і людзі хацелі б перад імі пахваліцца, даказаць што яны іх дзеці, а не малпаў, то ледзь ці не ў першую чаргу прадставілі б ім шэдэўры эпохі Адраджэння, а не сучаснага мастацтва. Глядзіце, з гонарам сказалі б яны, гэта зрабілі мы.

І насамрэч за невялікі прамежак часу, роўны жыццю аднаго пакалення, было так шмат створана, так шмат зроблена адкрыццяў, што ўсе не пералічыць. Прычым у розных галінах жыцця. Свае шэдэўры ў мастацтве стварылі Леанарда Ды Вінчы, Мікеланджэла, Рафаэль, Капернік пабудаваў новую мадэль свету, вялікія адкрыцці здзейснілі Калумб, Лютэр.

Імпрэсіянізм (на рус.мове)

Моне Впечатление. Восход солнца. Імпрэсіянізм (ад impression – уражанне) – гэта напрамак у мастацтве, які зарадзіўся ў Францыі ў канцы 1860-х гадоў.
Слова «імпрэсіянізм» паходзіць ад назвы карціны Манэ Уражанне. Узыход сонца. У адным з часопісных артыкулаў «імпрэсіяністамі» абазвалі мастакоў, прадстаўленых на выставе 1874 г., для выказвання сваёй пагарды. Але імпрэсіянізм прайшоў шлях ад першапачатковай пагарды да ўсеагульнага захаплення. Праўда, большасць мастакоў не паспелі атрымаць асалоду ад прызнання сваёй творчасці. А некаторыя нават памерлі ў галечы.
У чым жа сакрэт папулярнасці імпрэсіяністаў? Чаму іх карціны прыцягваюць увагу нават далёкіх ад мастацтва людзей? Чаму карціны імпрэсіяністаў на аўкцыёнах купляюць за дзясяткі мільёнаў даляраў? Адказы даваць цяжка. Бо ў кожнага можа быць сваё меркаванне.

 Барока.(на рус. мове)

Собор св.Петра в Риме
Сабор св.Пятра ў Рыме

Ёсць некалькі версій паходжання тэрміна барока. Адна з іх – ад італьянскага «baruecco» – жамчужына няправільнай формы.
У той час назва мела абразлівае адценне, маючы на ўвазе недарэчнасць, абсурд,дзіўнасць, схільнасць да празмернасцяў.
Зараз жа гэта негатыўнае адценне неяк выветрылася і ў большасці нашых сучаснікаў барока выклікае калі і не захапленне, то цікаўнасць і інтарэс.
Што ж гэта за стыль?
Ён зʼявіўся працягам Рэнесансу. Некаторыя элементы Барока знаходзяць ужо ў Мікеланджэла. І той і іншы стыль некаторыя даследнікі вызначаюць як мастацкі стыль каталіцкай царквы. Менавіта яна была галоўным замоўцам. Саборы, роспісы, скульптура.
 

Класіцызм (на рус. мове)

Класіцызм(фр. classicisme, ад лац. classicus – узорны) – мастацкі стыль і эстэтычнае напрамак у еўрапейскай культуры XVII-XIX стст.
У моладзевым слэнгу ёсць такое слова – класны. Гэта значыць ўзорны, зроблены дакладна, тонка.
Дык вось класіцысты былі такімі творцамі. Усё даводзілі да дасканаласці, прытрымліваючыся існуючым канонаў. Канон – сукупнасць нормаў і правілаў. Адкуль жа яны бралі гэтыя правілы?

Зразумела з антычнасці. Тады былі створаны літаратурныя жанры трагедыі, камедыі, байкі, у архітэктуры – антычныя ордэры з калонамі і пілястрамі.

 У аснове класіцызму ляжаць ідэі рацыяналізму. Рацыа- азначае розум. Класіцызм – мастацкі стыль эпохі асветы.