Барока.

Собор св.Петра в Риме
Сабор св.Пятра ў Рыме

Ёсць некалькі версій паходжання тэрміна барока. Адна з іх – ад італьянскага «baruecco» – жамчужына няправільнай формы.
У той час назва мела абразлівае адценне, маючы на ўвазе недарэчнасць, абсурд,дзіўнасць, схільнасць да празмернасцяў.
Зараз жа гэта негатыўнае адценне неяк выветрылася і ў большасці нашых сучаснікаў барока выклікае калі і не захапленне, то цікаўнасць і інтарэс.
Што ж гэта за стыль?
Ён зʼявіўся працягам Рэнесансу. Некаторыя элементы Барока знаходзяць ужо ў Мікеланджэла. І той і іншы стыль некаторыя даследнікі вызначаюць як мастацкі стыль каталіцкай царквы. Менавіта яна была галоўным замоўцам. Саборы, роспісы, скульптура.

Некаторыя элементы Барока знаходзяць ужо ў Мікеланджэла. Пагледзіце на яго Пьету ў Ватыкане.

 

 

Микеланджело Пьета
Мікеланджэла Пьета

Пьета?(ад итал. pieta — «жаль») — іканаграфія сцэны Аплаквання Хрыста Марыяй. Параўнайце са скульптурамі майстроў Барока. У першую чаргу Берніні. Шмат агульнага.  
Адкуль царква брала сродкі? Як гэта не сумна прызнаць, адной з асноўных крыніц былі платы за індульгенцыі. Мы ўсё вывучалі ў курсе гісторыі як гэта дрэнна.
Зграшыў, заплаціў за індульгенцыю і жыві спакойна. Далёка не ўсе згодны з такой логікай. І не толькі ў той час, калі Лютар ваяваў супраць гэтага, але і цяпер.
Нагодай пачатку Рэфармацыі стала адмова плаціць за індульгенцыі. Гэта адбылося як раз тады, калі збіралі плату на ўзвядзенне сабора Святога Пятра.
Кожнаму троху культурнаму чалавеку вядомы гэты шэдэўр барока.      

 Думаю, калі не Бог, то нашчадкі гатовыя прабачыць грэшнікам іх грахі, у выплату за якія збудаваны гэты цуд. Урэшце, гэта ж не які-небудзь хакейны палац.
Час барока – гэты час контррэфармацыі, час барацьбы ідэй, нараджэння і фармавання новай цывілізацыі. Пратэстанцкае светаўспрыманне было буржуазным. Віталася ашчаднасць, прастата, стрыманасць, працавітасць. Успомнім выраз «пурытанскае выхаванне».
Там не было месца саборам ці скульптурам. А стаўленне да чалавека можна зразумець з выказванняў, напрыклад, Жана Кальвіна пра чалавека. Кальвін казаў, што чалавек «рой, які кішыць мярзотаю»..  
Барока як стыль мастацтва развіваўся як адказ гэтым тэндэнцыям. Не прастата, а веліч і пышнасць. Не сціпласць і стрыманасць, а пачуццёвасць і нават запал.

 

Бернини Экстаз святой Терезы
Берніні Экстаз святой Тэрэзы

  Самая мабыць знакамітая скульптура барока Берніні «Экстаз святой Тэрэзы» малюе рэлігійны экстаз. Але нават школьніку зразумелая яго прырода./Bernini_extaz

Барока заўсёды жадае нас чымсьці здзівіць. Майстры як бы кажуць сваімі тварэннямі:
-Глядзіце, усё гэта (саборы, скульптуры …) справа рук чалавека. Хіба «смуродны паразіт» ці «рой, які кішыць брыдотаю» здольны на гэта.
Барока, нароўні з езуіцкімі ўніверсітэтамі, быў адказам каталіцкай царквы ў барацьбе з Рэфармацыяй. У барацьбе за душы людзей. 
Прынята думаць, што царква таго часу - гэта цэнтр цемрашальства і абскурантызму. Спалілі Джардана Бруна, прымусілі зрачыся ад сваіх ідэй Галілея. Здавалася б, ну што яны прычапіліся да геліяцэнтрычнай сістэмы, якая розніца, хто вакол каго круціцца. А насамрэч розніца прынцыповая. Гэта прымяншае веліч Бога і яго тварэнняў. Раней чалавек – гэта вянок тварэння божага, цэнтр сусвету. А зараз ён пуп усяго та Зямлі. Планеты, якая зʼяўляецца пясчынкай сусвета.
Наступны магутны ўдар па гонару чалавека нанес Дарвін. Добра, сказаў бы, што продкі чалавека высакародныя сланы, ці разумныя і вясёлыя дэльфіны. Але малпы!?
Далей ганарлівасць чалавека прыняла яшчэ не адзін удар. Ад Фрэйда, Ніцшэ і іншых. Але хіба дрэнна, што чалавек лічыць сябе створаным па выяве і падабенству божаму і пераймае яму, як творцу.
Параўнацца не можа, але паглядзіце на справу яго рук і натхнення – на Сабор Святога Пятра, паслухайце Вівальдзі ці Баха, нацешыцеся жывапісам Рубенса і Караваджа.
Усё гэта – Барока..
Праўда, калі імкнешся дзівіць, цяжка трымацца  меры.  Менавіта гэтае імкненне  прывяло да празмернасці і пышнасці. Далей больш. Барока дало пачатак новаму стылю – ракако. Некаторыя яго не вылучаюць як адмысловы стыль, а лічаць познім перыядам развіцця барока.

Рококо Интерьер паломнической церкви в Виссе, Бавария
Ракако Інтэр'ер паломніцкай царквы , Баварыя

Слова ракако адбылося ад слова ракавіна. Галоўнае, што яе характарызуе – гэта вытанчанасць формы, дробныя дэталі.
Дык вось і адбылося паступовае перараджэнні ад велічы і моцы творчага духу чалавека да манернага і вытанчанага ракако.
Так волаты духу апускаюцца і становяцца такімі як усё.
Некаторыя скажуць мне, прычым тут веліч духу чалавека, гэты мастацкі стыль узвялічваў царкву. Спрачацца з гэтым не буду. Тым больш, што гэта праўда. Але хто зараз думае пра гэта? Хіба, слухаючы Баха, мы лічым важным тое, што ён пісаў музыку для царквы, і сам быў арганістам царквы?
 
 

 

Крыніцы:

Вікіпедыя, Р.Тарнас Гісторыя заходняга мыслення